Ганьба на ўласным стадыёне
Два галы ў браму гарадзенцаў забіў нападнік гасцей Канцавы. Яшчэ па разу вызначыліся Радыёнаў, Радзькоў і былы нападнік “Нёмана” Аляксандр Алумона.
Гэта ўжо другая за апошнія два гады буйная параза гарадзенцаў ад барысаўкага клуба. Летась “Нёман” саступіў у Барысаве з лікам 0-6!
Гарадзенцы займаюць зараз у турнірнай табліцы 10-е месца з 12 каманд.
У наступным туры, 23 чэрвеня, “Нёман” згуляе ў гасцёх супраць брэсцкага “Дынама”, якое ідзе пакуль 7-м.
На здымку: супрацьстаянне двух цемнаскурых “легіянераў”: барысаўскі Аляксандр Алумона супраць гарадзенскага Махамеда Дзера.
Фота Яраслава Ванюкевіча