На Гарадзеншчыне шукаюць забойцу студэнткі
Дзяўчына пайшла са сваёй хаты ў Ваўкавыску ў чацьвер па ягады і назад не вярнулася.
Устрывожаная маці звярнулася ў міліцыю, якая праз дзень і знайшла цела 23-х гадовай ахвяры са шматлікімі траўмамі галавы.
Дзяўчына навучалася ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
Праз суткі была выяўлена і асоба падазраваемага ў забойстве. Раней судзімы хлопец абвешчаны ў вышук.
Фота: http://rovd.volkovysk.by