Гарадзенец уратаваў дзіця, якое 4 хвіліны праляжала на дне мора

|

Падзеі разгортваліся на пляжы ля аднаго з санаторыяў у Судаку.

Хлапчук скакаў разам з іншымі дзецьмі ды дарослымі з хвалярэзу ды стукнуўся ў бетонную апору.

Вось што распавядае пра здарэнне сам Іван Байкоў (на здымку), якога журналісты адшукалі пра два дні пасля выпадку:

– Я загараў са сваёй дзяўчынай. Бачыў, што два хлапчукі скакалі ў ваду. У нейкі момант убачыў, што на хвалярэзе застаўся толькі адзін з іх. Ён крыху пастаяў, пачухаў патыліцу ды збег.

Потым на хвалярэз прыйшла жанчына, пачала крычаць, паказваць пальцам на ваду. Я пабег на дапамогу. Калі нырнуў, згубіў кантактныя лінзы і хлопчыка намацваў ужо рукамі.

Калі падбеглі выратавальнікі, Іван ужо падымаў хлопца на паверхню.

Аказалася, што той праляжаў на дне каля 4-х хвілін!

Салёная вада заліла лёгкія. Выратавальнікі пачалі рабіць штучнае дыханне, праводзіць непрамы масаж сэрца.

Праз некалькі хвілін у хлопца аднавілася дыхане ды запрацавала сэрца, але “хуткая дапамога” забрала яго яшчэ ў непрытомным стане.

Зараз за жыццё хлопчыка змагаюцца лекары шпіталю ў Судаку.

Свой учынак 23-х гадовы Іван не лічыць нейкім асаблівым.

-На маім месцы так бы паступіў кожны нармальны мужчына – сказаў Іван у размове з журналістамі.

Хлопец мае 23 гады. У Крым на адпачынак прыехаў на тыдзень.

 

Фота: http://kp.ua