Гродзенскі джаз-фэст запаліць
Джазавыя сеты прагучаць у выкананні супервядомага беларускага джазавага бэнда Apple Tea і ня менш вядомых калектываў, некаторыя з якіх ўжо гучалі на мінулагоднім гродзенскім джазавым фэсце каля Старога замку – “Big Band” Барыса Мягкова, эстрадны аркестр ГУУС мінгарвыканкама, “Artfile”, эстрадны духавы аркестр гродзенскага аддзялення МНС, “Real Jazzz Band”, “Seven Heaven Group”. Пакуль невядомая дакладная інфармацыя пра выступоўцаў з Літвы і Польшчы.
Пачатак канцэрту а 16 гадзіне. Квіткі можна набыць у касах абласной філармоніі і Art-media, кошт – 11 тысяч рублёў.
Рэпартаж з мінулагодняга гродзенскага джаз-фэсту можна паслухаць на радыё “Твой Стыль” тут.
Здымак з fotogrodno.net