Кнігу Васіля Быкава за подпіс
Пачалася акцыя ў Мінску, скончыцца ў Гродна, дзе Васіль Быкаў пражыў больш за 25 год.
Ініцыятар збору подпісаў лідэр грамадскай кампаніі «Гавары праўду!» паэт Уладзімір Някляеў разам з літаратарамі Міхасём Скоблай, Глебам Лабадзенкам, бардам Зміцерам Вайцюшкевічам і публіцыстам Аляксандрам Фядутай прыязджаюць сёння ў Гродна, каб наведаць музей В.Быкава, створаны Гарадзенскай гарадской арганізацыяй ветэранаў вайны і працы.
Пасля распачнецца інтэрактыўная акцыя літаратараў «За вуліцу Быкава!», калі кожны ахвотны зможа атрымаць кнігу з аўтографам аўтара за подпіс, пастаўлены за вуліцу Быкава. Завершыцца праграма дня літаратурна-музычнай вечарынай па вул. Будзёнага 48а-74 у 18.30 22 чэрвеня.