“Нёман” бярэ рэванш

|

6 сакавіка гарадзенцы ўзялі рэванш за паражэнне ў чацьвер (1-3). На галы Шавялёва і Андрушчанкі “Гомель” на гэта раз адказаў толькі адным голам.

Чвэрцьфінальная серыя працягнецца зараз 9 і 10 сакавіка ў Гродне. У выпадку 2-х перамогаў адной з каманд у гэтых гульнях серыя будзе скончаная. Калі ж і ў Гродне каманды абмяняюцца перамогамі – 12 сакавіка ў Гродне пройдзе рашаючая сустрэча, пераможца якой пройдзе ў паўфінал чэмпіянату Беларусі.

На здымку: “Нёман” атакуе браму “Гомеля”.

Фота: photoshcgomel.ucoz.ru