У Гародні з’явіўся мэблевы махляр

|

Умовы “майстра” падаваліся даверлівым гараджанам вельмі спакуслівымі, таму кліентаў хапала.

Тым, хто выходзіў на сувязь, махляр прапаноўваў сустрэцца.

Абмеркаваўшы падрабязнасці справы, аферыст прапаноўваў аплаціць палову кошту замовы. Непакоіцца замоўцы пачыналі тады, калі ў прызначаны тэрмін не атрымлівалі чаканую мэблю, а прадпрымальнік не адказваў на тэлефанаванні.

Толькі звярнуўшыся з заявай у міліцыю пацярпелыя даведваліся, што махляр падмануў не іх адных.

З пачатку года аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Кастрычніцкага раёна Гродна распачаў каля дзесяці спраў па артыкуле 209 “Махлярства”.

У 80% выпадкаў махляры прапаноўвалі менавіта паслугі па вырабе мэблі і вокнаў.

Паводле http://vgr.by