“Нёман” буйна прайграў брэсцкаму “Дынама”
Ужо пасля першага тайма гаспадары былі наперадзе з лікам 3-0.
Трэнеры гарадзенцаў змяняюць у перапынку брамніка: замест Астапенкі ўпершыню ў чэмпіянаце на поле выйшаў Чэрнік.
Спробы гасцей змяніць ход гульні на сваю карысць былі перакрэсленыя ўласнай грубай гульнёй. Арбітр выдаліў з поля адразу двух гульцоў “Нёмана” – Місюка і Ікіма.
Перад фінальным свістком у браму “Нёмана” заляцеў і чацьвёрты мяч.
Зараз гарадзенцы ўсяго на 2 ачкі апярэджваюць сталічны “Партызан” і жодзінскае “Тарпеда”, якія ідуць у турнірнай табліцы апошнім.
Наступную гульню каманда Алега Радушкі згуляе 27 чэрвеня на сваім полі якраз з жодзінцамі. Пачатак сустрэчы а 19-й гадзіне.
23 чэрвеня. “Дынама”, Брэст – “Нёман”, Гродна 4-0
Фота: www.dynamo-brest.by