Наперадзе – фестывальныя выходныя
Групавы квіток на фэст у Нарвілішках для 4-х асобаў абыйдзецца ў 185 тыс. руб. Індывідуальны квіток для студэнтаў будзе каштаваць 200 тыс. руб. (па пасведчанні), для астатніх — 250 тыс. руб.
За месца ў кэмпінгу давядзецца даплаціць па 15 літаў з чалавека.
Юбілейны пяты па ліку фестываль сярэднявечнай культуры пройдзе ў першай сталіцы ВКЛ 26-27 чэрвеня.
>
Адметнасцю сёлетняга святкавання стане тое, што “Наваградскі замак – 2010” спалучаць з адзначэннем 600-годдзя Грунвальдскай бітвы.
Юбілею прысвецяць адмысловыя тэатральныя пастаноўкі з удзелам актораў Купалаўскага і Опернага тэатраў, музычныя праграмы.
Як заўсёды, на фэсце адбудуцца рыцарскія забавы, будуць працаваць сярэднявечная кухня і кірмаш.
Першы фэст адбыўся ў Наваградку ў чэрвені 2000 года і ладзіцца з таго часу кожныя два гады.