Роўпджампінг фестываль у Гродна
Упершыню ў горадзе сіламі памераюцца аматары экстрымальных скачкоў і свабоднага падзення з вышыні.
Каманды, якія заявяцца да ўдзелу ў фестывалі, будуць выконваць заданні па спартыўным арыентаванні, скачках з лінаў, змагацца за перамогу ў іншых конкурсах.
Ініцыятарам незвычайнага фэсту з’яўляецца мінская каманда Live2Fly.
У ліку “скораных” Live2Fly аб’ектаў – гарадзенскі Румлёўскі мост.
>
Скачок з тэхнічнага паверху Румлёўскага маста. Свабоднае падзенне – 17 метраў.
Першы раз аб роўпджампінгу загаварылі ў 1989 годзе, калі скалалаз Дэн Осман у час узыходжання на скалу не ўтрымаўся і паляцеў у ніз. Ад смерці яго ўратавалі толькі ліны.
– Тады я зразумеў, што страх перад тым, як упадзеш, не галоўнае. Галоўныя тыя пачуцці, каторыя ты адчуваеш, калі ляціш! – сказаў пазней Осман.
Больш падрабязна аб конкурсе можна даведацца тут