Кандыдат «Зялёных» у Гродне (Дададзена Відэа)
Пра свой намер балатавацца ў прэзідэнты сп. Глушакоў (на здымку) заявіў 31 траўня ў мінскім гатэлі «Crown Plaza».
Юры Глушакоў нарадзіўся ў Гомелі ў 1966 г., з’яўляецца аўтарам навуковых публікацыяў і сцэнароў для навукова-папулярных фільмаў на тэлеканале «Лад». Быў незалежным дэпутатам Гомельскага гарадскога савета дэпутатаў.
У нядаўнім інтэрв’ю “Белорусскому партизану” Юрый Глушакоў заявіў, што
“сур’ёзнай прычынай для ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі для мяне сталі ўражанні, вынесеныя з пакватэрнага абходу у час апошніх мясцовых выбараў. Бачыў ўласнымі вачыма – больш паловы нашых людзей жыве ў беднасці, а то і ў галечы…Досвед падказвае – калі нічога не рабіць, працэсы сацыяльнага дэмантажу і дэградацыі могуць набыць незваротны характар”.
Удзел у сустрэчы з патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты ўзялі ўсяго некалькі гарадзенцаў. Праўда, як сказаў у размове з карэспандэнтам “Твайго стылю” напярэдадні сустрэчы сп. Глушакоў, галоўным для яго была “не колькасць людзей, якія прыйдуць на сустрэчу, а мэта, якая іх аб’ядноўвае”.
Юрый Глушакоў у відэарэпартажы ў “Тваім стылі”: пра прычыны ўдзелу ў выбарах, найбліжэйшыя планы і гатоўнасць змагацца за тое, каб Беларусь стала “сацыяльнай дзяржавай”.