Летняя школа менеджэраў праектаў у галіне культуры
У Школе вы пазнаёміцеся з асновамі распрацоўкі праектаў, напісання заявак на атрыманне фінансавання для рэалізацыі гэтых праектаў, сустрэнецеся з аўтарамі цікавых праектаў у галіне культуры і асветы, абмяняецеся досведам працы ў гэтай сферы, знойдзеце партнёраў для рэалізацыі ўласных ідэй.
Арганізатары Школы – грамадскае аб’яднанне «Амікус» (Беласток, Польшча) і «Цэнтр «Трэці сэктар» (Гродна, Беларусь). У якасці экспертаў і трэнераў будуць працаваць дасведчаныя беларускія і польскія спецыялісты. Працоўныя мовы – руская і польская.
Умовы ўдзелу:
Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў пражываннем і харчаваннем, кампенсуюць праезд да месца правядзення Школы. Зваротную дарогу ўдзельнікі аплачваюць самастойна.
У праграме Школы – візіты ў Беластоцкі цэнтр культуры, Цэнтр Анімацыі Культуры, Цэнтр імя Людвіка Заменгофа, музей ікон, сустрэча з прадстаўніком Фонда Памежжа. Удзельнікі даведаюцца пра магчымасці фінансавання міжнародных праектаў: Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва, Праграмы « Моладзь у Дзеянні», Праграмы «Geschichtswerkstatt Europa», папрацуюць у групах над канцэпцыяй праектаў.
Удзельнікі з Беларусі і Расіі ў выпадку неабходнасці атрымаюць запрашэнне на атрыманне візы. Для ўдзелу ў Школе неабходна запоўніць заяўку (у дадатку). Апошні тэрмін падачы анкеты – да 30 чэрвеня. Анкету высылайце на эл.адрас: manager.culture@gmail.com Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па эл. адрасе manager.culture@gmail.com. У выпадку вялікай колькасці заявак арганізатары пакідаюць за сабой права адбору.
Паводле Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Фота: з архіву ТС