Пераадоленне…
Першай кропкай нашага маршруту стала арганізацыя «Памяць». Адзін з яе заснавальнікаў – Віктар Клепс – распавёў пра працу і дапамогу, якую ажыццяўляе арганізацыя.
Нараджэнне «Памяці» прыйшлося на жнівень 2007 году, яе стваральнікамі з’яўляюцца людзі, якія прыйшлі з іншых дабрачынных арганізацый, у якіх, на жаль, не змаглі сябе рэалізаваць, валанцёры або людзі, што выпрабавалі на сабе падкопы лёсу: інваліды, людзі, якія прайшлі вайну ў Афганістане ці Чачне, маці загінуўшых. Арганізацыя першапачаткова была створаная, каб аказваць дапамогу інвалідам–калясачнікам, прыносіць карысць бездапаможным. Зцягам часу «Памяць» пачала дапамагаць шматдзетным, малазабяспечаным сем’ям.
Галоўным кампаньёнам арганізацыі «Памяць» з’яўляецца Данія, першыя фуры з дабрачынным грузам прыбылі менавіта з гэтай краіны. Актыўна наладжваюцца сувязі з Італіяй, Расіяй. Што да абласцей Беларусі, «Памяць» імкнецца завязаць кантакты з усімі абласнымі цэнтрамі.
Для таго, каб атрымаць дапамогу ад арганізацыі «Памяць», досыць даслаць пасведчанне аб інваліднасці, і тыя, хто патрабуюе дапамогі, яе атрымаюць.
Далей наш маршрут прывёў нас у хату да братоў Пастуховых, Андрэя і Аляксандра, якія з’яўляюцца інвалідамі з дзяцінства. Іх хвароба прагрэсуе з кожным годам, робячы цягліцы ўсё больш слабымі. У Ваўкавыск Пастуховы пераехалі ў 2001 годзе. Праз 2 гады жыллё братоў было адмыслова абсталявана для інвалідаў: на кожным лесвічным пралёце пандусы, кватэры без парожкаў, прасторныя прыбіральня і ванны пакой.
Аднак без дапамогі браты жыць не могуць, кожны іх крок з раніцы да вечара ажыццяўляецца з дапамогай маці. У арганізацыю «Памяць» Аляксандр і Андрэй уступілі ў 2008 годзе. Займаюцца браты афармленнем дакумантаў па дастаўцы фур з Даніі, наладжваннем кантактаў з Расіяй, Італіяй, Амерыкай, і іншымі, якія зацікаўленыя ў дапамозе. Адзіны мінус арганізацыі – адсутнасць офісу. Кожны працуе ў хаце. Існуе «Памяць» толькі дзякуючы членскім унёскам актывістаў самой арганізацыі. Прыватныя арганізацыі, у якіх прасілі дапамогі, цалкам ігнаравалі шматразовыя заклікі.
Арганізацыя згуляла важную ролю ў жыцці гэтых людзей. Андрэй Постухоў праляжаў у ложку 15 гадоў, у выніку чаго на яго целе ўтварыліся пролежні. «Памяць» вылучыла яму адмысловы ложак для разработкі хрыбетніка, і з цягам часу Андрэй пайшоў на папраўку, у яго з’явілася магчымасць сядзець. З Расіі братам даслалі нямецкі двухмесны скутар, дзякуючы якому ў іх ёсць магчымасць выязджаць на шпацыры ў горад.
«Вельмі важна быць патрэбным, – аспавядае Андрэй, – мы распаўсюджваем дапамогу людзям, падобным да нас і атрымліваем падзяку. Арганізацыя – гэта таксама пашырэнне кола зносін, бо ў нашай сітуацыі сувязь з рознымі людзьмі дапамагае разнастаіць жыццё, рабіць яго не такім маркотным і самотным».
Наступным прыпынкам прэс-туру стала кватэра Васіля Кудашкіна, які ў 24 гады зрабіў фатальны скачок у возера. З-за пералому двух шыйных пазванкоў, Васіль вось ужо 15 гадоў практычна не выходзіць з хаты. Гэта адбываецца з-за ўмоваў жылля, бо жыве Васіль на трэцім паверсе, у хаце, дзе няма пандуса, і не гледзячы на наяўнасць каляскі, вельмі цяжка знесці трыццацідзевяцігадовага мужчыну з трэцяга паверху. Шпацыры ажыццяўляюцца рэдка: раз у 2 месяцы.
>
Васіль займаецца пераважна інтэрнэт-дзейнасцю: афармленнем дакументаў, атрыманнем інфармацыі, якая тычыцца арганізацыі паставак як за мяжу, так і па Беларусі. Дзякуючы арганізацыі «Памяць» Васіль атрымаў нямецкі функцыянальны ложак, які можа паднімаць ногі, корпус, паднімацца і апускацца ў залежнасці ад патрэб Васіля. Да таго, як у яго з’явіўся ложак, жыццё яго працякала ў ляжачым становішчы з кнігамі і зносінамі з блізкімі сваякамі. Васіль практычна не мог варушыць рукамі, зараз жа маторыка рук больш-менш адноўленая, хоць пальцы ўсё гэтак жа нерухомыя. За сацыяльнай дапамогай сям’я Кудашкіна не звяртаецца з пачуцця гонару, маці Васіля плацяць «цэлых» 20 000 за дагляд. Пагутарыўшы з Васілём, можна ўбачыць яго сілу волі і аптымістычны характар. Хоць няшчасце і пазбавіла Васіля жыццёвага руху, ён чэрпае жыццё пасродкам «інтэрнэт-вандраванняў».
«Кампутар і інтэрнэт адкрываюць мне свет, – кажа Васіль. – Я праводжу 80 % жыцця ў абшарах сеткі, узбагачаючы сябе ўсё новай і новай інфармацыяй, сусветнымі навінамі, тымі ж самымі гульнямі, і, вядома ж, сацыяльнымі сеткамі зносін». Кватэра Васіля напоўненая надзеяй і верай у жыццё, не гледзячы на вільготны смутак у вачах, гэты чалавек не губляе сілу волі, і мы яму жадаем працягваць у тым жа духу.
Трагічнасць наступнай сям’і прымушае дрыжаць сэрца, будзіць самыя шчырыя спагады і імкненне да дапамогі. Віталь на сваё дваццацігоддзе, накіроўваючыся да бабулі, у Гомельскай вобласці патрапіў пад цягнік. Са слоў маці, чыннікі гэтай катастрофы невядомыя. Ачуняў Віталь ужо ў лякарні, і, калі паспрабаваў паварушыцца, зразумеў, што адна яго рука адсутнічае цалкам, другая па локаць адсечаная, адна нага ацалела, другая ж толькі напалову. З тых часоў прайшло два гады і Віталь адмаўляецца маральна вяртацца да жыцця. Яго наведвальнікамі з’яўляюцца сваякі і некаторыя былыя аднакласнікі, дзяўчына, з якой Віталь раней меў стасункі, наведвае вельмі рэдка. Маці Віталя ўжо два гады спрабуе назапасіць на біяпратэз, які каштуе трыццаць тысяч еўра. На сёняшні дзень сям’я назапасіла семдзесят мільёнаў беларускіх рублёў. Электронныя кашалькі знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі, затое ёсць рахунак у ААТ «ААБ Беларусбанк».
Паважаныя чытачы, важная дапамога кожнага з нас, давайце не выпусцім гэты шанец дапамагчы сям’і Віталя. Транзітны рахунак № 3819382100569 на дабрачынны рахунак № 000000011