У гарадзенскай турме “патушылі пажар” і вызвалілі “закладнікаў”

|

На вучэннях, якія паспяхова скончыліся ўчора, сумесныя дзеянні на выпадак масавых хваляванняў зняволеных адпрацоўвалі брыгады абласных МНС і ДАІ, прадстаўнікі Ленінскага РАУС, вайсковай часткі №5522 унутраных войск і асабісты склад папраўчай установы.

За дзеяннямі сілавых падраздзяленняў назіралі кіраўнікі беларускіх СІЗА і турмаў.

Вучэнні такога масштабу ў гарадзенскай турме праводзіліся ўпершыню.

Спецыялісты засталіся задаволеныя дзеяннямі сілавікоў ва ўмоўнай экстрэмальнай сітуацыі.

Гарадзенская турма дзейнічае з 1820 года.

У савецкі час лічылася адной з самых строгіх у СССР.

Выпадкаў пабегаў зняволеных тут не было больш за 20 гадоў.

Паводле http://www.belta.by/

Фота з сайта http://prosto-free.livejournal.com