Праграмісты з сямі краін збяруцца ў лесе пад Гародняй

|

Адзін з арганізатараў канферэнцыі, Дзмітры Касцюк:

Гэта адзіная ў Беларусі канферэнцыя па такой тэматыцы, якая ладзіцца рэгулярна, таму ўдзельнікаў хапае.

На сёння зарэгістравана больш за 180 ахвотных у асноўным з Беларусі, Расіі, Украіны, але ёсць заяўнікі з Венгрыі, Літвы, Узбекістана і нават ЗША.

Фармат канферэнцыі ўлучае слуханне дакладаў ( удзельнікі праслухаюць і абмяркуюць каля трыццаці дакладаў), кароткіх выступаў, удзел у workshop’ах, круглых сталах.

Абсяг тэмаў, выяўленых на канферэнцыі, традыцыйна шырокі — ад расповедаў пра новыя свабодныя тэхналогіі, праграмныя прадукты і досвед іх укаранення да аналізу прававых і эканамічных бакоў свабодных ліцэнзій.

Важкім складнікам папулярнасці Linux Vacation / Eastern Europe з’яўляецца яе фармат — прафесійны абмен досведам спалучаецца тут з трохдзённымі нефармальнымі дачыненнямі з іншымі ўдзельнікамі на прыродзе.

Падрабязна пра канферэнцыю глядзі тут