Гарадзенцы чакаюць новага трэнера
Сустрэча пачалася ў 18.00, а не ў 19.00, як было анансавана на сайце.
Для трэнера гарадзенцаў гэта быў ці не апошні шанс захаваць сваю пасаду: адна перамога ў 16 згуляных матчах чэмпіянату настроілі супраць Алега Радушкі і кіраўніцтва клуба ледзь не ўсіх заўзятараў.
Нагода палепшыць статыстыку была добрая – у госці наведалася жодзінскае “Тарпеда”, якое таксама пляцецца ў нізе турнірнай табліцы.
Не выйшла – сумныя 0-0 і ў Гродне ўсё часцей гучыць імя Сяргея Гурэнкі. Менавіта самага вядомага выхаванца гарадзенскага футбола чуткі сватаюць на ролю выратавальніка гонару гарадзенскага футболу.
Ды і сам Сяргей (на здымку), які яшчэ гэтай вясной ачольваў сталічнае “Дынама”, здаецца, не супраць вярнуцца ў новай ролі на родны для сябе стадыён.
Гэта наўпрост вынікае з яго інтэрв’ю, якое з’явілася сёння ў сеціве.
Адстаўка Радушкі і прызначэнне Гурэнкі можа адбыцца ўжо ў бліжэйшыя дні.
Фота: goals.by