У Гродне палякі галасуюць за Качыньскага

|

За Яраслава Качыньскага ў Гродне прагаласавалі 51 чалавек.

Браніславу  Камароўскаму свае галасы аддалі 43 чалавекі, Гжэгажу Наперальскаму – 8.

Па выніках першага тура перавагу на прэзідэнцкіх выбарах мае Камароўскі, які атрымаў 41, 54 % галасоў. Яраслаў Качыньскі набраў 36,46%.

Нехта з іх па выніках галасавання 4 ліпеня і стане новым прэзідэнтам краіны.

Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары былі прызначаныя пасля трагічнай смерці папярэдняга прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага ў авіякатастрофе пад Смаленскам.