На месцы дома Ларысы Геніюш з’явіўся памятны камень

|

Акцыю па добраўпарадкаванні тэрыторыі фальварка Жлобаўцы, дзе у 1910 годзе нарадзілася паэтка, ладзілі 26 чэрвеня. Гродзенскі Рух за Свабоду запрашаў усіх ахвотных прыехаць на месца фальварку і прыняць удзел у талацэ па добраўпарадкаванні месца. На месцы, дзе калісьці быў фальварак Міклашэвічаў, засталіся толькі падмуркі ды старыя дрэвы. Сам будынак перавезлі ў Ваўкавыск, у якім і зараз жывуць людзі.

 

На талаку прыехалі неабыякавыя людзі з Мінску, Мастоў, Ваўкавыску, Гародні, Свіслачы, Лунна, Жлобіна… Атрымалася агульная такая краёвая талака, – кажа адзін з ініцыятараў акцыі Эдзік Дзьмухоўскі. – Працавалі амаль ўвесь дзень, дапамагаў нават старшыня сельсавету. Палілі, карчавалі, пілілі, чысцілі. Таксама паставілі часовы камень, на якім напісалі фарбамі, што на гэтым месцы нарадзілася паэтка Ларыса Геніюш. Спадзяемся, што замест часовага каменя паставяць годны помнік беларускай паэтцы.

alt=”Дзядуля” >

Здымак Эдзіка Дзьмухоўскага