Самае вялікае ў Беларусі макавае поле знішчана ў Гродзенскім раёне
Такія буйныя плошчы маку сёлета ў Беларусі выяўленыя ўпершыню: спецыялісты скасілі і спалілі на полі 2,3т расліны.
Яшчэ 300 кг маку знішчана на полі ў 2 га непадалёк ад вёскі Каўбасіна.
Вышук і знішчэнне наркатычных раслінаў у межах спецпраграмы “Мак” традыцыйна адбываецца цягам усяго лета.
Летась падчас правядзення спецаперацый у Гродзенскай вобласці адшукана 414 незаконных пасеваў маку на агульнай плошчы 66,3 тысячы кв.м.