Відовішчы Наваградскага Фэсту: гэта трэба бачыць!
Распачалася ўрачыстасць са святочнага шэсця ўдзельнікаў
>
Увагу многіх прыцягнула батлейка, якая ставілася на фестывалі ўпершыню
Вельмі моцныя ўражанні ў гледачоў выклікаў конны турнір
Сем вершнікаў змагаліся за права называцца лепшым. Выпрабаванні былі не з простых і аказаліся не ўсім па сілах
Тым не менш, яўны прэтэндэнт на валоданне кап’ём і мячом ў сядле, які зрываў бурныя авацыі дзяўчат, быў відавочны.
Невялікі дожджык перашкодзіў спаборніцтву, але гледачы разышліся яўна задаволеныя ад убачанага
Вечарам госці змаглі наведаць і паглядзець пастаноўку прыдворнага балета з Кракава…
а таксама фаер-шоў у выкананні лепшых клубаў Літвы і Беларусі
Не менш ўвагі прыцягнула выступленне гарадзенскага гурта “Ірдарат”, удзельнікі якога граюць сярэдневечную музыку як уласнага сачынення, так і музыку іншых аўтараў
Фота: Інга Сакута, Хрысціна Марчук