Жыццё ў горадзе – тваімі вачыма!
Паводле задумы аўтараў ідэі, дасланыя на конкурс працы створаць глабальную карціну таго, як моладзь успрымае гарадcкое асяроддзе.
Ідэі для фотаздымкаў (малюнкаў):
1. Што для цябе значыць горад?
2. Сталеем у горадзе.
3. З вёскі ў горад, з гораду ў вёску – жыццё ў перамяшчэнні.
Аўтары мусяць быць не старэйшымі за 25 год. Фотамантаж не дапушчальны.
Пераможцы будуць узнагароджаныя фотакамерамі, падпіскай на часопіс «National Geographic» ды ўдзелам у выставе ў Велікабрытаніі.
Апошні тэрмін падачы заявак: 28 ліпеня.
Больш падрабязная інфармацыя на ангельскай мове – на сайце: http://shootnations.org/
Фота: http://shootnations.org/