“Твой стыль” на Брадвэі
Гісторыя вуліцы непарыўна звязана з гісторыяй самога гораду.
Яе пачатак знаходзіцца на месцы знаходжання першага галандскага пасялення, якое называлася Новы Амстэрдам.
Еўрапейцы выменялі тады гэтую зямлю ў мясцовых індзейцаў.
Вуліца тады называлася Breede weg, што ў перакладзе з галандскай мовы азначала «шырокі шлях».
Пасля таго, як горад у 1667 г. перайшоў да Англіі, назва вуліцы была перакладзена даслоўна на ангельскую і атрымала сваю сучасную назву Broadway.
…Маё падарожжа па Брадвеі пачалося пасля прагулкі па Гудзоне да славутай статуі Свабоды.
Першы прыпынак – знакаміты брадвейскі бык. Дакранешся да пэўнага месца на яго целе – і будзе табе багацце ды шчасцейка на ўсё жыццё!
>
Ці трэба казаць, што патрэбнае месца ўжо добра «зацёртае»!
Папулярнасцю карыстаюцца і іншыя часткі жывёліны.
Ад новаёркскіх хмарачосаў хутка пачынае балець шыя.
Тым больш, што цікавых месцаў хапае і на зямлі. Напрыклад, у якім іншым горадзе вы бачылі адразу паабапал галоўнай вуліцы могілкі ХVІІІ ст.?
А вось і месца, дзе адбылася самая жудасная ў гісторыі ЗША трагедыя.
11 верасня тэрарысты-смертнікі скіравалі два самалёты ў славутыя вежы-блізнюкі.
Год таму, калі адбывалася маё падарожжа, на гэтым месцы, загароджаным ад людскіх вачэй, ішла актыўная будоўля. Жыццё працягваецца…
Пад вечар трапляем на славуты Таймс-сквер, сэрца начнога Нью-Ёрку.
Ад мноства разнастайных падзей, колераў, людзей, якія змяняюць адзін аднаго, разбягаюцца вочы.
Вось пара дзецюкоў актыўна заклікае праз мегафон купляць «Obama Condoms».
Крыху далей ідзе пікет у падтрымку аднаполых шлюбаў.
Добры натоўп вакол сябе ўтрымлівае вось такая вулічная гітарыстка.
Жыццё на Брадвеі віруе кругласуткава.
Мы ж можам смела сказаць: «Твой стыль» тут быў!
І шмат яшчэ дзе будзе – сачыце за нашымі падарожжамі! Пішыце нам пра свае падарожжы!