У Гродне трэніруецца хакеіст НХЛ

|

Сваім з’яўленнем у Гродне зорка беларускага хакею абавязаны трэнеру гарадзенцаў Дзмітрыю Краўчанку, з якім у Касціцына з даўніх часоў склаліся добрыя адносіны.

Апроч Сяргея Касціцына ў складзе гарадзенцаў трэніруецца і былы брамнік зборнай Беларусі Сяргей Шабанаў.

У мінулым годзе ён стаў чэмпіёнам краіны ў складзе сталічнага “Юнацтва”, але пакінуў гэтую каманду з-за сваркі з галоўным трэнерам дружыны Міхаілам Захаравым.

У складзе зборнай Беларусі Шабанаў браў удзел у шасці чэмпіянатах свету і Алімпійскіх гульнях 2002 года.