Новым прэзідэнтам Польшчы стаў Браніслаў Камароўскі
Усяго прагаласавала больш за палову выбарцаў. Барацьба была зацятая, быў нават момант, калі штаб Яраслава Качыньскага ўжо адчыняў бутэлькі з шампанам, але пазнейшыя вынікі прызналі перамогу ягонаму канкурэнту.
Лідэр ПІС ужо прызнаў сваю паразу і павіншаваў апанэнта з перамогай. Прыняццё прысягі адбудзецца найпазней адзінаццатага жніўня.
У выніку выбараў партыя Грамадзянская Платформа, кандыдатам ад якой быў Браніслаў Камороўскі атрымае сто адсоткаў улады. У сэйме яна мае гарантаваную большасць.
На гродзеншчыне перамог маршалак сэйму з атрывам у дзевяць галасоў, прыхільнікаў жа лідэру ПІСу налічылася 78 чалавек.
Датэрміновыя выбары былі назначаныя пасля смерці прэзідэнта Леха Качыньскага. Ягоны самалёт разбіўся ў лесе пад смаленскам дзясятага красавіка. Разам з ім загінула 95 чалавек – уплывовыя палітыкі, вайскоўцы, святары і грамадскія дзеячы.