Рашэнне аб спрашчэнні візавага рэжыму з Літвой “амаль вырашанае”
Са слоў пасла, ужо адбыліся першыя тэхнічыя эскпертныя кансультацыі з Еўрапейскай камісіяй адносна спрошчанага візавага рэжыму і больш нізкіх коштаў на візы.
Чакалася, што пагадненне будзе падпісанае ў верасні мінулага году ў час візіту прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Вільню. Аднак тады беларускі бок папрасіў пачакаць, каб “удакладніць” некаторыя пытанні.
Калі дамова будзе ўрэшце падпісаная, то на працягу 50 кіляметраў у абодвы бакі ад мяжы жыхары атрымаюць магчымасць вандраваць без візы.
Яе заменіць адмысловы дазвол коштам 20 еўра, што будзе выдавацца на пяць год.
На Гарадзеншчыне ў зону спрошчанага перасячэння беларуска-літоўскай мяжы трапляць Гродна і Ліда, а таксама яшчэ шэраг гарадоў вобласці.