200 штрафаў цягам васьмі год
У першы раз 26-гадовы гродзенец быў аштрафаваны незадоўга пасля дасягнення поўнагоддзя, як недысцыплінаваны пешаход. Сеўшы за стырн аўтамабіля, ён не патурбаваўся пра атрыманне правоў кіроўцы. На працягу 2010 году, толькі за гэта яго штрафавалі больш за сорак разоў.
Увогуле ж сума штрафаў складае ўжо дзясяткі мільёнаў рублёў. Але, не збіраецца плаціць гора-кіроўца, матывуючы тым, што нідзе не працуе і нават аўтамабіль яму не належыць. Як адзначыў Валер Юдзін, копіі штрафаў ДАІ дасылае ў суд для прымусовай выплаты, аднак працэс гэты вельмі складаны.