Рэпарцёры месяца ў “Тваім стылі”
Сярод “радыйных” рэпарцёраў “Твайго стылю” лепшай была прызнаная Саша Маслава (на здымку) за тры інтэрв’ю з мэтрамі беларускай журналістыкі – Андрэям Лянкевічам, Эдуардам Мельнікавым і Таццянай Мельнічук.
>
– Гэта вельмі добрая праца, тры інтэрв’ю з фестываля маладзёвай журналістыкі з прафесіяналамі, “акуламі пяра і мікрафона”, выглядаюць даволі цэласна і звязана.
Цікавыя пытанні, добрыя падводкі, лагічная структура, да таго ж Саша значна прагрэсуе ў плане працы з голасам.
Таму ў выніку і атрымалася першае месца – кажа рэдактарка Радыё “Твой стыль” Алеся Бяленік.
Лепшым травеньскім аўтарам Штотыднёвіка “Твой стыль” прызнаная Юлія Бадзяк (на здымку ніжэй), аўтарка артыкула “Геаметрыя трох народаў”.
Алена Раўбецкая, рэдактарка Штотыднёвіка “Твой стыль”:
– Рэдка здараецца, калі аўтару ўдаецца знайсці і апісаць малавядомыя факты альбо падзеі.
Юля пры падрыхтоўцы свайго матэрыяла праявіла сапраўдную журналісцкую знаходлівасць, што і стала галоўным аргументам на карысць выбару аўтаркі Рэпарцёрам месяца.
Лепшыя Рэпарцёры месяца вызначаюцца ў рэдакцыі “Твайго стылю” са студзеня.
Пераможцы традыцыйна атрымліваюць фірмовыя кубкі з лагатыпам “Твайго стылю”.
Фота Ланы Руднік і Машы Дробавай