Завод па перапрацоўцы смецця з’явіцца ў Гародні праз чатыры гады
Сусветны банк выдзяляе на рэалізацыю праекта “Абыходжанне з цвёрдымі побытавымі адходамі” заём у памеры 42,5 мільёны долараў, яшчэ 5,5 мільёны Беларусь атрымае ў якасці гранта ад Глабальнага экалагічнага фонда.
Спачатку на гарадзенскім смеццеперапрацоўчым заводзе будуць толькі перапрацоўваць побытавыя адходы, у будучым, як паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Уладзімір Белахвостаў, неабходна думаць пра магчымасці пераўтварэння 46% смецця, якое не падлягае перапрацоўцы, у цеплавую электрычную энергію.
Пра жаданне будаваць завод у Гародні заявілі кампаніі з Германіі, Швецыі, Францыі і Даніі.
Вынікі тэндэра стануць вядомыя яшчэ да восені.
Грант Глабальнага экалагічнага фонда, гэта сродкі, якія яе давядзецца вяртаць.
З іх дапамогай будзе знішчана 1050 тон пестыцыдаў, якія зараз знаходзяцца на тэрыторыі Слонімскага сховішча.
У межах праекта будзе таксама вывезена з буйных беларускіх прадпрыемстваў і знішчана 810 тон трывалых арганічных забруджвальнікаў (ТАЗ), а таксама створана база дадзеных і сістэма маніторынгу ўтрымання ТАЗ у навакольным асяроддзі і ў арганізме чалавека.
Трывалыя арганічныя забруджвальнікі могуць доўгі час захоўвацца ў навакольным асяроддзі, трапляючы ў паветра, пераносяцца на тысячы кіламетраў.
ТАЗ назапашваюцца ў арганізме чалавека, правакуючы захворванні імуннай і рэпрадуктыўнай сістэм, анкалагічныя захворванні і дэфекты ў немаўлят.
Паводле http://ng.by