Максім Гармаш: трэба дапамагаць моладзі зарабляць сабе на жыццё

Ідэя стварэння маладзёвай арганізацыі з’явілася ў Максіма Гармаша (на здымку на пярэднім плане) больш за 15 год таму, калі ён навучаўся ў Гарадзенскім каледжы мастацтваў.

 

– Мы накіраваліся тады да Аляксандра Дзікевіча, які ўзначальваў аддзел па працы з моладдзю. У той час арганізаваць такую справу было лягчэй: нам дапамаглі з офісам у цэнтры гораду, у нас была неабходная тэхніка, фінансавыя магчымасці.

Але пазней з’явіўся БРСМ і нам прапанавалі, каб наша ініцыятыва існавала сумесна з ім. Нас гэтая прапанова не зацікавіла і мы перасталі існаваць…

 

– Чаму Вы толькі праз столькі гадоў вырашылі адрадзіць арганізацію?

– Я пачаў службу, пазней паступіў ва ўніверсітэт, ажаніўся. Але ўсё ж вярнуўся да гэтай ідэі, таму што веру ў яе.

 

-Якім чынам арганізацыя плануе дапамагаць моладзі?

– Будзем навучаць моладзь зарабляць сабе на жыццё. Самае галоўнае – каб моладзь навучылася самарэалізоўвацца, выкарыстоўваць свой патэнцыял.