Спынілі ў 100 метрах ад мяжы

|

Спроба парушэння мяжы зафіксавана апоўначы 4 ліпеня.

Трох жанчын і мужчыну, грамадзян Грузіі, суправаджаў беларускі праваднік.

Затрыманыя паведамілі, што наўмысна намагаліся трапіць у Літву у пошуках лепшага жыцця.

На час разбіральніцтва парушальнікі змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Паводле http://gpk.gov.by

На фота: Затрыманыя парушальнікі