Загінуў на Купаллі
Трагедыя здарылася каля 21 гадзіны: пачалася навальніца, і моладзь вырашыла схавацца ад дажджу ў старым бліндажы.
Бліндаж захаваўся з часоў Першай сусветнай вайны.
Унутры збудавання кампанія ўбачыла складзеныя для вогнішча дровы.
Выбух адбыўся праз некалькі хвілін пасля таго, як дровы падпалілі.
Дваіх хлапцоў з бліндажe сябры вынеслі непрытомнымі.
Адразу выклікалі хуткую дапамогу, анак дактары, якія прыехалі праз 40 хвілін, сказалі, што 17-гадовага Пашу ўратаваць ужо немагчыма.
Паводле папярэдніх звестак, у вогнішчы, якое распаліла моладзь, выбухнуў снарад.
У бальніцы засталіся два чалавекі: мінскі студэнт і навучэнка маладзечанскага медколеджа.
Зараз месца здарэння ачэпленае, па факце трагедыі ў Смаргоні праходзіць аператыўная нарада з удзелам пракурора раёна і начальніка РАУС.
Пасля праверкі будзе распачата крымінальная справа.
На фота: Так выглядаў бліндаж да трагедыі.
Фота з сайта http://kp.by