Прагнозы гарадзенцаў на фінал чэмпіянату свету

|

align=”left” width=”106″ height=”124″ >Уладзімір Хільмановіч, журналіст, грамадскі дзеяч:

– Мне здаецца, што перамогу будзе святкаваць Іспанія. Гэта дасведчаная каманда і таму яна для мяне з’яўляецца фаварыткай. Іспанцы і раней паказвалі бліскучыя вынікі. У рэшце рэшт Чэмпіёны Еўропы павінны стаць Чэмпіёнамі свету!

 

 

 

 

 

Наталля Дранікава,  трэнер-відэааператар жаночага гандбольнага клуба “Гараднічанка”:

– Мой фаварыт – Германія. Гэта добра згуляная каманда з дасведчаным трэнерам і моцнымі футбалістамі.

 

 Дзяніс Тадарошка– адміністратар “Гараднічанкі”:

– а я за Галандыю – трэба каб хоць раз выйгралі “аранжавыя”!

 

 

 

Віктар Шалкевіч, актор, музыка:

Для мяне фаварытамі з’яўляюцца немцы.

Прадстаўнікі добрай старой Еўропы.

Каманда выглядае падрыхтаванай вельмі прафесійна.

Ну і там гуляюць два палякі.

 

 

 Дзіма Данюк, супрацоўнік кампутарнай фірмы:

– Я заўзяты фанат каманды Нідэрландаў ужо з 1988 года. Таму “стаўлю” на іх!

 

 Таццяна Васюкевіч, навуковы супрацоўнік гісторыка-археалагічнага музею:

– я згодна з васьміногам (у Германіі сапраўдны фурор зрабіў васьміног-прагназіст. Напярэдадні гульняму яму прапаноўвалі ежу з двух каробак са сцягамі каманд, якія гулялі паміж сабой. Чыю каробку абярэ васьміног – тая каманда і перамагае. Напярэдадні паўфіналу Германія-Іспанія ён абраў “іспанскую” каробку – рэд.) –  ён яшчэ аніразу не памыліўся.

Таму – Іспанія!

 

 

 

Мечыслаў Яскевіч, кіраўнік спартыўнага клуба “Сокал” пры Саюзе палякаў у Гродне:

– Для мяне ёсць адзіны фаварыт – Германія.

Гэта вельмі маладая каманда з дасведчаным трэнерам.

Маладыя заўсёды больш імкнуцца да перамогі!

Ну і нельга забыць пра палякаў, якія гуляюць у камандзе.

Я сам паляк і гэта яшчэ адна нагода, каб уважліва сачыць за гульнёй немцаў.

 

 

Эдуард Дмухоўскі, “Рух за Свабоду”:

 – Іспанія. Гэта вельмі моцная каманда.

 

 

 

 

 

Дар’я Амялішка, касірка букмекерскай канторы:

– Мне здаецца, што перамогуць Нідэрланды.

За апошні тыдзень на гэтую каманду ставілі 83% нашых наведвальнікаў.