Гарадзенскі заапарк вачыма польскіх валантэрак

Праз галоўныя вароты ў звярынец прайсці нельга – ідзе рамонт, таму мы зварочваем на вуліцу Ціміразева.

Першае ўражанне ад звярынца знутры –  мала месца.

Аднак потым высветлілася, што ён не такі сціплы, як нам здавалася.

Звярынец у параўнанні з польскімі паркамі, у якіх нам даводзілася пабываць, выглядаў крыху нечакана.

 

>

 

 

Прашпацыравалі вулічкамі сярод разнастайных звяроў – ад дзікіх свінняў да вярблюдаў. З–за дажджлівага надвор’я людзей у звярынцы было няшмат, але тыя, хто прыйшоў, з цікавасцю разглядалі жывёлаў, якіх акурат кармілі.

 

Нашую ўвагу прыцягнуў падобны на ліса звер які прагна кусаў мяса. Па парку свабодна хадзілі буслы, па рэчцы плавалі качкі і лебедзі.

 

У мядзведзяў нас чакала неспадзяванка- мядзведзі аддзеленыя ад людзей не толькі глыбокім ровам, але таксама паўпразыстай плітай.

 

 

У прынцыпе ў Польшчы захоўваюцца неабходныя сродкі бяспекі, але госці звярынца маюць магчымаць даволі блізкага кантакту з жывёламі, напрыклад, можна дакрануцца да хобата слана.

 

У гарадзенскім парку на кожным кроку просяць не карміць жывёлаў…

 

 

аднак мы сустракалі бацькоў з дзецьмі, якія кідалі вярблюду агуркі, не гледзячы на дошкі з надпісам аб забароне гэтага.

 

 

У розных кутках заапарку ідуць будаўнічыя працы. Яны пачаліся ў 2002 годзе і дагэтуль не скончаныя. Відавочна, што адміністрацыя паклапацілася пра прыгожыя кветнікі, лавачкі ды камфортныя будынкі для супрацоўнікаў парку.

 

Мы пацікавіліся ў дырэктара звярынца, як доўга будзе доўжыцца рэканструкцыя і якія цяжкасці сустракаюцца.

Алег Жданкін запэўніў, што працы працягнуцца як мінімум год, а можа нават два. І дадаў, што рэканструкцыя скончылася б датэрмінова, калі б звярынец зачынілі для наведвальнікаў.

Аднак у выпадку, калі не хапае грошай, трэба пакідаць парк адкрытым. Дырэктар расказаў пра складанасць працаў, між іншым, пра неабходнасць знесці некалькі дрэў, каб на іх месцы ўсталяваць куток для зубра.

 

Гарадзенскі звярынец  запомніцца нам як месца кантакту з прыродай у цэнтры гораду.

 

 

Візіт у яго быў своеасаблівым вяртаннем у дзяцінства, мы адчулі сябе як дзеткі, якія ўпершыню бачаць мядзведзя, казу ці лісу.

 

Гэта цікавы пункт на турыстычнай мапе Гродна, які дазваляе глянуць на гэты старажытны горад з іншага боку.

 

Фота аўтараў