Толькі кожны шосты абітурыент мае шанцы трапіць на бюджэтную форму навучання
Міністэрства адукацыі плануе, што ў 2010 годзе студэнцкія білеты атрымаюць 103 тысячы чалавек. Гэта на пяць тысяч болей, чым у мінулым годзе.
На падставе гэтых дадзеных супрацоўнікі Рэспубліканскага інстытуту канктролю ведаў спрагназавалі сярэднія балы па прадметах, неабходныя для паступлення на бюджэтную форму навучання.
Нягледзячы на тое, што сярэдні бал ЦТ па беларускай мове вышэйшы, чым сярод тых, хто абраў расейскую, для таго, каб патрапіць на “бюджэт”, спатрэбіцца 67 балаў.
У той самы час па рускай мове абітурыенты мусілі б набраць амаль 70 балаў, таму што, як заўсёды, яна карысталася большым попытам на ЦТ.
Па гісторыі Беларусі і матэматыцы трэба мець адпаведна мінімум 66,1 і 55,8 балаў.