Указ №60 ужо не такі страшны

“Дакумант значна палепшыўся. Але ад гэтага ягоная сутнасць не змянілася. Усё роўна ёсць чорныя спісы, усё будзе фільтраванае. Гэта значыць, што, магчыма, праз некаторы час мы ўбачым, што для дзяржаўных устаноў і прадпрыемстваў некаторыя старонкі будуць проста нябачныя” – лічыць Зісер.
Вялікую ролю ў змене дакуманту адгуляла асацыяцыя “Белінфаком”.
У выніку скараціўся тэкст, ён стаў зразумелы простым смяротным. Да таго ж канчатковы варыянт закону не прадугледжвае кантэнт фільтрацыі, якая магла б адчувальна ўдарыць па палітычным іміджы Беларусі.
Фільтрацыя Інтэрнэту ў рознай ступені існуе ў многіх краінах. Напрыклад, у Аўстраліі фільтруецца каля дваццаці тысяч старонак, хаця, канешне, гаворка там ідзе найпер пра парнаграфію.
У сваю чаргу генеральны дырэктар ІП “Альтэрнатыўная лічбавая сетка” Ігар Сукач кажа: “Каб зразумець нашае стаўленне да канчатковай версіі, трэба было бачыць першую. Таму ўсё вельмі пазытыўна. Фільтрацыя зараз мае вельмі мяккі характар”.
Сукач нават не выключае таго, што беларускі досвед будзе выкарыстаны іншымі краінамі.