Камелот збірае альтэрнатыўшчыкаў
На вечарыну з’едуцца каманды з Гродна, Ліды і Брэсту.
Ліда “Tweed”: Прыпісваюць сябе да нью-мэталу. Першы альбом “Вачыма дзіцяці” лідчане выпусцілі ў далёкім 2004, падпісаўшы кантракт з расійскім лэйблам. Напрыканцы сакавіка гэтага году адбыўся рэліз новай кружэлкі “Сэрца ў пылу”.
Гродна “Action”: Каманда “маладых ветэранаў гродзенскага хардкору”. Гурт некалькі разоў цалкам развальваўся і збіраўся зноў. У адрозненні ад “Tweed” -у не можа пахваліцца колькасцю альбомаў, што кампенсуе энтузіязмам і якасцю музыкі.
Брэст “The Fraiz”: Студыйнае жыццё пачалося ў 2008 г. Год таму выйшла дэбютная, і пакуль што апошняя кружэлка “Thorns Of Bushy Spruces”, запісаная ў Мінску.
Яшчэ адна гродзенская каманда “Black Market”. Гурт мае пяцігадовую гісторыю. Змяняліся склады і стылі. Затое не нараджалася новых альбомаў.
Сёння музыкі вызначыліся з фарматам – альтэрнатыва і недзе ў меру далёкай перспектыве маюць першую кружэлку.