Насельніцтва Беларусі зменшылася больш, чым на дзесяць тысяч
Па дадзеных Белстату на 1 чэрвеня насельніцтва Беларусі налічвае крыху менш за дзевяць з паловай мільёнаў. У параўнанні з пачаткам году скарацілася на 10.3 тысячы чалавек.
Пры гэтым колькасць памерлых перавышае лічбу народжаных больш чым на 14 тысяч.
З снежня па травень 2010г. з’явілася на свет на паўтары тысячы менш новых грамадзян, чым за такі ж перыяд мінулага году.
У гэтым годзе скарацілася таксама і актыўнасць у ЗАГСах Беларусі. На некалькі адсоткаў зменшылася колькасць зарэгістраваных шлюбаў і разводаў.
У той самы час у Беларусь прыехала каля шасці тысяч чалавек пры двух тысячах эмігрантаў.
Ва ўсіх абласцях Беларусі назіраецца змяншэнне насельніцтва. Пры гэтым у Мінску Белстат зафіксаваў прырост у чатыры тысячы чалавек.
Фота zttt.livejournal.com