Знік тыраж “Нашай нівы”
Ні у сераду, калі газета звычайна выходзіць у продаж, ні у чацвер, ні сёння нумар не з’явіўся ў шапіках. Як адказалі прадстаўніку “НН” ў “Белсаюздруку”, на іх аптовы склад газета паступіла. Кіяскёры ж сцвярджалі, што нумар у продаж не паступаў.
Як паведаміла “Твайму Стылю” загадчыца Гродзенскай газетнай базы Таццяна Сяргейка, да іх на базу нумар не паступаў. Адпаведна, ні у адным з гродзенскіх кіёскаў гэты нумар “Нашай нівы” з’явіцца не мог.