Правы кіроўцы за 800 даляраў
Грошы ён браў авансам, аднак паслугу не аказваў.
У якасці дадатковай паслугі грамадзянін прапаноўваў нейкім чынам вярнуць правы тым, каго іх пазбавілі. За гэта грошы таксама браліся авансам.
Такі бізнес гродзенец пачаў у 2007 годзе, калі на сваё месца ў аўташколах трэба было чакаць па некалькі месяцаў.
Кліентаў прадпрымальнік заахвочваў расповедамі пра свае сувязі ў праваахоўчых органах і судзе. “З’явіліся” яны ў яго, па ўсім відаць, падчас папярэдняй судзімасці.
Махляр разлічваў, што ў праваахоўчыя органы ніхто з ягоных кліентаў не звернецца. Аднак, паколькі пацярпелыя прызналіся ў тым, што самі далі хабар абвінавачанаму, крымінальная адказнасць ім не пагражала.
Ашуканец зарабіў каля сямі мільёнаў рублёў. І гэта толькі з трох пацярпелых, што звярнуліся ў міліцыю. Агульную ж суму заробкаў падлічыць складана.
Бізнэс гродзенца скончыўся пакараннем у тры гады.
Па інфармацыі СТВ