Адзінаццаць пажараў за выходныя абыйшліся без ахвяр
У суботу зельвенскія выратавальнікі тушылі блочны сарай у вёсцы Падбалоцце. У выніку незатушанага недапалку згарэла маёмасці на тры з паловай мільёны рублёў.
У той жа дзень згарэлі два аўтамабілі ў Мастоўскім раёне. Адна з машын знішчаная агнём цалкам.
Ужо ўвечары ў вёсцы Мальковічы загарэлася пасцель ад цыгарэты, што выпала з рук п’янага гаспадара кватэры. На шчасце, дапамога МНС не спатрэбілася: калі пажарныя прыбылі на месца, суседзі ўжо справіліся з агнём.
Фота прэс-службы МНС