Помнік Багушэвічу адрэстаўруюць, а можа заменяць
На жаль, не зусім зразумела, якія дакладна працы маюць праводзіцца. З тым жа поспехам можа праводзіцца рэканструкцыя ці замена пастаменту.
З усяго аддзелу культуры Ашмянскага райвыканкаму, што адказвае за помнік, толькі адзін чалавек валодае такой інфармацыяй. Але гэтая асоба знаходзіцца ў Мінску і на працоўныя пытанні часу не мае, паведамляе Наша Ніва.
Ужо сем год, як помнік унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.