Польскага пасла не ўпусцілі ў Беларусь
Роберт Тышкевіч разам з двума іншымі дэлегатамі ехаў на святкаванні гадавіны аперацыі “Вострая Брама”.
Гэта была акцыя Арміі Краёвай па вызваленні ад немцаў Вільні ў 1944 годзе.
Пад час пашпартнага кантролю на беларускай мяжы паслу паведамілі, што ягоны ўезд на тэрыторыю Беларусі немагчымы. Як кажа сам дэпутат у інтэрвью польскаму радыё “Ток фм” ,“памежнікі аргументавалі гэта Жэнеўскай канвецыяй, аднак дакладнай прычыны падаць не маглі.”
Тышкевіч з’яўляецца намеснікам кіраўніка камісіі сэйму па замежных справах. Ён заўсёды актыўна супрацоўнічаў з беларускай апазіцыяй. Некалькі год таму яго, як і некаторых іншых польскіх палітыкаў, ужо не ўпускалі ў Беларусь.