Літоўская “Дарога”

|

Як паведаміла “Твайму Стылю” адміністрацыя выставачнай залы, экспазіцыя сфарміраваная Інстытутам Літвы ў Вільні, які займаецца прэзентацыяй літоўскага мастацтва за мяжой, пры падтрымцы дыпламатычных прадстаўніцтваў Літвы ў розных краінах.

У выставе прымаюць удзел 17 мастакоў, якія працуюць у розных тэхніках: афорт, акварэль, літаграфія, змешаная тэхніка.

У асноўным гэта працы 2002-2008 гадоў, але ёсць і ранейшыя, датаваныя 1992-1996 гадамі.