Гандлёвы калідор з Гродна ў Гданьск
У выніку пагаднення Беларусь змагла б карыстацца партамі ў Труймесце для гандлёвых сувязей з замежнымі партнэрамі.
Плануецца стварэнне адмысловага транспартнага калідору паміж Гародняй і Гданьскам. Тавары правозіліся б галоўным чынам чыгункай.
–У Беларусі распрацоўваецца ўрадавы праект, які тычыцца транспартна-лагістычнай сеткі– кажа Сяргей Ткачэнка, старшыня Свабоднай Гаспадарчай Зоны ў Гародні.
– Месцазнаходжанне Гародні дазваляе гораду стаць міжнародным камунікацыйным вузлом для Польшчы, Літвы ды Беларусі.
Напраклад, чэхі ўжо даўно карыстаюцца партамі ў Шчэціне, Свіноуйсці і Труймесце, а украінцы спадзяюцца на злучэнне Львова з портам у горадзе Эльблонг.
Па інфармацыі Dziennik Bałtyjski