Уладальніца дыплома магістра №1000 – Юлія Дзядзюшка
Усяго ў час урачыстай цырымоніі, якая адбылася 12 ліпеня, дыпломы магістраў атрымалі 159 чалавек.
Гэта ўжо чатырнаццаты выпуск магістраў універсітэту імя Янкі Купалы. З 1997 г. тут падрыхтавана 1052 магістры.
Сёлета навучанне ў магістратуры пачнуць больш за 200 чалавек.
Юлія Дзядзюшка з’яўляецца дыпламанткай нацыянальнага конкурса навуковых прац студэнтаў.
У свой час дзяўчына была Першай віцэ-міс Гарадзенскага ўніверсітэту імя Янкі Купалы (на фота злева), удзельнічала ў адборы да нацыянальнага конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь 2008”.
>
У 2005 г. Юля выйграла права ўзяць удзел у здымках дэбютнага альбома Сашы Нема.
Удзельніцам гэтага конкурсу трэба было даслаць спеваку свой фотаздымак і ліст з прызнаннем у каханні.
На здымку зверху: Юлія Дзядзюшка атрымлівае дыплом магістра з рук рэктара ўніверсітэта Яўгена Роўбы.
Фота Юрыя Іванюка