Запішыся ў летнік «Паўночны вецер»!
Намётавы танцавальна-музычны летнік будзе працаваць 10-18 жніўня ў Браслаўскім раёне на Віцебшчыне.
Гэта намётавы гарадок на поўначы Беларусі, майстар-класы па танцах, музыцы, спевах, прыгожы бераг возера Укля, цішыня і прыгажосць прыроды паўночнай Беларусі, музычныя вечарыны каля вогнішча. Гэта гутаркі і семінары па сацыялагічных і філасофскіх пытаннях.
Для ахвотных, пры ўмове набору кворуму ўдзельнікаў – майстар-класы па рамёствах і забаўляльнай культуры, а таксама вайсковыя спаборніцтвы па барацьбе, выжыванні, шыхтавай падрыхтоўцы, бойцы на кіях ды інш.
Арганізатары Летніка – Сярэдневечны Вулічны Тэатр “DiGrease’s Buffoon Theatre” у супрацоўніцтве з Менскай Школай Народных Танцаў Свету.
Задаць пытанні пра арганізацыю ці далучыцца да летніка вы можаце па тэлефонах: (029) 5076263 (Аляксей), (029) 6850374 (Ганна).
Паводле http://www.nastaunik.info
Фота: http://medievalbelarus.org