Школа не дае ведаў?

Вынікі тэставання па асобных прадметах у апошнія гады стабільна зніжаліся.

Да прыкладу, у 2008 г. адносна нізкія вынікі па матэматыцы (ад 20 балаў і ніжэй) паказалі 57,3% абітурыентаў.

Яшчэ горшым аналагічны паказчык быў у тых, хто здаваў фізіку – 67,5%.

У 2010 г. ад 0 да 20 балаў у час тэставання па матэматыцы набралі 62,4 %, па фізіцы – 72,9%.

Да 20-ці балаў не «дацягнуў» таксама кожны трэці абітурыент, які пісаў тэсты па беларускай, рускай ці ангельскай мовах.

Ці азначае гэта, што сучасная школа не ў стане даваць абітурыентам належны ўзровень ведаў?

З такім пытаннем «Твой стыль» звярнуўся як да тых, хто сёлета скончыў школу, так і да настаўнікаў.

 

 

Аксана Савашынская, выпускніца:

– Кожны год змяняецца школьная праграма і гэта адбіваецца на школьніках. Таксама праграма тэстаў не заўсёды супадае з школьнай праграмай.

 

 

 

 

align=”left” width=”57″ height=”69″ >Юлія Бадзяк, выпускніца:

-Лічу што ў гэтым годзе ЦТ стала больш складаным. Адна дзяўчынка ўжо некалькі год не можа добра здаць тэсты!

 

 

 

Ліза Кок, выпускніца: я не здавала ў гэтым годзе тэсты, таму што планую ісці працаваць.

Але лічу, што школьнікі сталі больш гультаяватымі, таму і вынік тэстаў стаў горшым.

 

Інга Сакута, настаўніца:

Такія нізкія паказчыкі тэставання звязаныя найперш з пераходам з 12-ці гадовай на 11-ці гадовую сістэму адукацыі.

З-за гэтага сёлетнім абітурыентам давялося практычна за два гады прайсці праграму, якую раней праходзілі за чатыры гады!

Гэта не магло не адбіцца на якасці ведаў. Віны настаўнікаў у гэтым няма.