Мікалай Уласевіч патрабуе ўмяшальніцтва пракурора

|

Нагодай да зварота сталі шматлікія правакацыі супраць арганізатараў антыядзернага супраціву і санкцыя на догляд іх жылля, выдадзеная пракурорам Астравецкага раёна 6 сакавіка.

Мікалай Уласевіч лічыць, што спроба догляду яго жылля была здзейснена ў суботу, але супрацоўнікам міліцыі перашкодзіла тое, што ні яго, ні жонкі ў той дзень не было дома.

Аўтар заявы ўзгадвые іншыя правакацыі супраць яго і Івана Крука. Гэта распаўсюд фальшывых заяваў ад іх імя, фабрыкацыя бюлетэню “Смаргонскі грак” (выдаецца смаргонскім праваабаронцам А.Дзергачовым) з ілжывай інфармацыяй пра актывістаў, неаднаразовы распаўсюд улётак з абразамі ў бок І.Крука і М.Уласевіча.

Актывіст патрабуе абараніць яго і ягоных блізкіх ад маральна-псіхалагічнага тэрора, ад ціску з боку супрацоўнікаў міліцыі і заклікае дзейнічаць адпаведна з заканадаўствам.

Кася КРОТ