Два фільмы за чатыры дні (Відэа)
Сустрэча ўдзельнікаў праекту адбывалася ў маладзёвым доме сустрэч «Радова» ў Польшчы.
Група маладых журналістаў з Гродна пад кіраўніцтвам фільммэйкера Джона Рубіна вучылася правілам відэаздымкі і мантажу.
Працэс навучання атрымаўся нестандартным: Джон раздаў раздрукоўку з кнігі па відэаздымках і прапанаваў прачытаць яе самастойна ў вечары. Астатак дня мы глядзелі аўтарскае кіно і дыскутавалі.
На другі дзень намі была атрымана тэма «Чалавек і месца», на якую да вечара трэба было зняць і змантаваць фільм.
Часу да адпачынак зусім не прадугледжвалася.
Не паспелі мы раніцай трэцяга дня праглядзець вынікі працы груп, як з’явілася наступная тэма.
Непадалёк ад нашага летніку праходзіў пленэр беларускіх і польскіх мастакоў.
Да іх мы і накіраваліся з камерамі! Відэасправаздачу з гэтага візіту глядзі ў хуткім часе ў «Тваім стылі»!