Мабільнікі пад дыванком і цыгарэты ў возе
Праз 10 хвілін у 350 метрах ад літоўскай мяжы быў затрыманы жыхар Ашмянскага раёна, які спрабаваў преавезці 40 скрыняў кантрабандных цыгарэт коштам каля 23 мільёнаў рублёў.
Мытнікі канфіскавалі цыгарэты разам з возам.
Напярэдадні ў пункце пропуску “Каменны Лог” смаргонскія памежнікі знайшлі нелегальны тавар у аўтобусе “Мінск-Вільнюс”.
Пад падлогай у багажным аддзяленні і ў задняй частцы салона было схавана больш за 2 тысячы пачак беларускіх цыгарэт на суму каля 2,5 мільёнаў.
Яшчэ 700 пачак цыгарэт, гэтым разам расійскіх, памежнікі знайшлі пад падвойным дном скрыні для прадуктаў і за крэслам кіроўцы ў аўтамабілі «Daf».
А ўчора праз “Доцішкі” у Беларусь спрабаваў уехаць “Фальксваген” з 50 нелегальнымі мабільнікамі і аксэсуарамі да тэлефонаў.
Кантрабанду жыхар Воранаўскага раёна хаваў пад войлачным пакрыццём і гумавым дыванком у салоне.
Тэлефоны на суму каля 8,5 мільёнаў канфіскаваны, аўтамабіль, на якім перавозілася кантрабанда, таксама затрыманы.
Паводле http://gpk.gov.by